Прафілактычная гутарка, накіраваная на павышэнне ўзроўню дасведчанасці супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку аб праблематыцы кібербяспекі
26 ліпеня намеснік пракурора Полацкага раёна Карыцька Аляксей Уладзіміравіч правёў прафілактычную гутарку з супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку аб адной з самых актуальных на сучасным этапе праблеме кібербяспекі, інфармацыйнай бяспекі ў сетцы Інтэрнэт. Намеснік пракурора давёў аператыўную абстаноўку, на канкрэтных прыкладах распавёў аб практычных спосабах эфектыўнай самаабароны ў рэчаіснасці віртуальнай прасторы.
На фота: Прафілактычная гутарка аб праблематыцы кібербяспекі.