Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь наведала дэлегацыя з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі
25 ліпеня 2024 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведала дэлегацыя з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (далей – РНБ) у складзе генеральнага дырэктара Д.А.Цыпкіна, загадчыка аддзела рэдкіх кніг М.В.Мікалаева і археографа сектара рускіх фондаў XVIII–XXI стст. аддзела рукапісаў І.А.Палякова. Iх сустракалi дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (далей – НГАБ) М.М.Глушакоў і намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок.
Падчас сустрэчы расійская дэлегацыя азнаёмілася з асноўнымі накірункамі працы НАРБ. Дземянюк А.К. расказаў аб складзе архіўных фондаў, іх інфарматыўнасці і запатрабаванасці. Кулінок С.В. падрабязна спыніўся на выдавецкай, выставачнай і навуковай дзейнасці архіва і прадэманстраваў найбольш важныя і актуальныя праекты НАРБ. Глушакоў М.М расказаў аб складзе дакументаў у фондах НГАБ i аб асноўных накірунках працы архіва.
У сваю чаргу, дырэктар РНБ Д.А.Цыпкін расказаў аб працы бібліятэкі ў медыйнай сферы і абазначыў далейшыя перспектывы развіцця і супрацоўніцтва з архіўнымі ўстановамі.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны магчымыя варыянты культурнага і навуковага супрацоўніцтва паміж НАРБ, НГАБ і РНБ. Расійскай дэлегацыі былі ўручаны друкаваныя выданні, падрыхтаваныя НАРБ, i была праведзена аглядная экскурсія па архіве.
1. Удзельнікі расійскай дэлегацыі |
2. Дырэктар НГАБ М.М.Глушакоў, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, намеснік дырэктара НАРБ С.В Кулінок |
3. Падчас сустрэчы |
4. Падчас сустрэчы |
5. Уручэнне выданняў НАРБ расійскай дэлегацыі |
6. Калектыўнае фота ўдзельнікаў сустрэчы |
7. Аглядная экскурсія па архіве |