Візіт кіраўнікоў прафсаюзнага руху ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

19 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася рабочая нарада, у якой прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык, адміністрацыя архіва і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НГА Беларусі Аксана Расказава. Удзельнікі нарады абмеркавалі стан і перспектывы развіцця прафсаюзнай справы ў НГА Беларусі, а таксама асноўныя напрамкі ідэалагічнай работы ва ўстанове.

Госці архіва агледзелі архівасховішча і іншыя працоўныя памяшканні. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Уладзімір Дзянісаў прадэманстраваў гасцям унікальныя дакументы, якія захоўвае архіў.

 

1. Рабочая нарада з удзелам кіраўнікоў прафсаюзнага руху
2. Агляд архівасховішчаў
3. Дэманстрацыя ўнікальных дакументаў
4. Дэманстрацыя ўнікальных дакументаў
5. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў распавядае пра абсталяванне для аблічбоўкі дакументаў
6. Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў паказвае архіўныя дакументы
7. Наведванне пакоя адпачынку
8. Агляд прылеглай да архіва тэрыторыі