Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «30 гадоў інстытута Прэзідэнцтва»
18 ліпеня 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «30 гадоў інстытута Прэзідэнцтва», якая праходзіла на базе ААТ «Гомельскі мясакамбінат».
Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі: дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Юрый Кузняцоў, першы сакратар Гомельскай абласной арганізацыі КПБ Дзмітрый Мурашка, старшыня Гомельскай АП ЛДПБ Вольга Ігнаценка. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел лідэры і актывісты чатырох палітычных партый і пяці грамадскіх арганізацый. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Навабеліцкая раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».
«Гарантам стабільнасці і развіцця краіны заўсёды выступаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь – Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Сёння наша краіна паступальна развіваецца, а інстытут Прэзідэнцтва стаў не проста органам дзяржаўнага кіравання, а выступае найважнейшай умовай захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны», – выступаючы не толькі як дырэктар ДАГв, але і як сябра партыі «Белая Русь» адзначыў у сваёй прамове Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч.
У час дыялогавай пляцоўкі гаварылі аб гісторыі фарміравання і асноўных этапах станаўлення Інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь, акцэнтаваўшы ўвагу прысутных на асноўных дасягненнях Рэспублікі Беларусь перыяду прэзідэнцкага праўлення, а таксама аб тым, наколькі важнае для маладога пакалення ўсведамленне ролі Інстытута прэзідэнцтва, які развіваецца разам з нашай дзяржаўнасцю.
У канцы сустрэчы, удзельнікі адкрытага дыялогу падзяліліся сваім меркаваннем аб жыцці ў Беларусі, пагадзіўшыся з тым, што ў нашай краіне сапраўды робіцца шмат для людзей, для падтрымання стабільнасці ў грамадстве, захавання міру на нашай зямлі і, вядома ж, створаны неабходныя ўмовы для раскрыцця патэнцыялу моладзевай ініцыятывы.
1. Агульнае фота мерапрыемства |
2. Спікеры дыялогавай пляцоўкі «30 гадоў інстытута Прэзідэнцтва» |
3. Удзельнікі мерапрыемства |