У Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў рамках мерапрыемстваў да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь прайшло мерапрыемства «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці: 30 гадоў шляху (1994 – 2024)»

18 ліпеня 2024 г. у чытальнай зале Дзяржархіва Віцебскай вобласці адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, а таксама прадстаўнікамі ўстаноў і работнікамі прадпрыемстваў г.Віцебска на тэму «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці: : 30 гадоў шляху (1994 – 2024)», якая расказвае аб развіцці Дзяржархіва Віцебскай вобласці ў 1994 – 2024 гадах, у перыяд станаўлення і развіцця Інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі.

За гэты час пашырылася сетка архівасховішчаў ад аднаго да 4 будынкаў, у кожным з якіх праведзены рамонт і (або) рэканструкцыя. Устаноўлены мабільныя стэлажы, абсталяваны рэстаўрацыйныя майстэрні, набыты 2 прафесійныя сканеры і інш., што дазволіла значна павялічыць аб’ёмы выкананых работ.

 

1. У зале падчас мерапрыемства
2-4. Звесткі аб выніках развіцця Дзяржархіў Віцебскай вобласці па асобных паказчыках.
5. Выданні, падрыхтаваныя Дзяржархівам Віцебскай вобласці.