10 ліпеня 2024 г.супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва

На пасяджэнні круглага стала «30 гадоў інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь – 30 гадоў развіцця», які прайшоў у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна, выступіла вядучы архівіст Богуш Крысціна з дакладам аб дзяржаўных сімвалах – гербе, флагу і гімне.

Алена Бондарава выступіла з дакладам «Геральдычныя сімвалы: дзяржава і рэгіёны» на круглым стале «Беларусь і Я», прымеркаванага да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, арганізаванага Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з мэтай фарміравання свядомасці і грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення, рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай моладзевай палітыкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

 

1. Ідзе пасяджэнне круглага стала «30 гадоў інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь – 30 гадоў развіцця» ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна.
2. Супрацоўнік Дзяржархіва вядучы архівіст Богуш Крысціна выступае з дакладам аб дзяржаўных сімвалах – гербе, флагу і гімне.
3. У час пасяджэння круглага стала «Беларусь і Я», прымеркаванага да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, арганізаванага Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.