Інтэрв’ю дырэктара БДАМЛМ карэспандэнту газеты «Звязда»
9 ліпеня 2024 г. у газеце «Звязда» №131 (30288) выйшла інтэрв’ю дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка, дадзенае карэспандэнту газеты Л.І.Рублеўскай.
Асноўнай тэмай размовы паслужыла работа архіва-музея ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і юбілейных дат вядомых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням паступлення архіўных дакументаў і арганізацыі доступу да іх. Узнімалася пытанне і аб прэстыжнасці прафесіі архівіста, жаданні маладых людзей прыйсці на працу ў архіўныя ўстановы краіны.
Больш падрабязна з тэкстам інтэрв’ю можна азнаёміцца па спасылцы.
На фота: Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка ў архівасховішчы