Куратарская экскурсія ў БДАМЛМ

28 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва была праведзена куратарская экскурсія па дакументальнай выставе «Сам-насам з вечнасцю», прысвечай 100-годдзю Васіля Быкава. Зборная група з прадстаўнікоў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Літатаратурнага музея Петруся Броўкі азнаёмілася з дакументамі з фонду Васіля Быкава, якія сведчаць аб жыццёвым і творчым лёсе пісьменніка, вядомага ва ўсім свеце.

Наведвальнікі выставы былі ўражаны колькасцю карэспандэнцыі ў фондзе Быкава, шчырасцю выказаных уражанняў ад прачытаных кніг аўтара. Думкі самога пісьменніка, выказаныя ў лістах, артыкулах, інтэрвью, успамінах, прадстаўленых на выставе, былі абмеркаваны падчас экскурсіі, надалі эмацыянальнасці і актуальнасці ў час святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На фота: Падчас куратарскай экскурсіі па выставе, прысвечанай В.Быкаву