Кіраўнікі і работнікі архіўнай галіны прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
28 чэрвеня 2024 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, ля пастамента танка-вызваліцеля Т-34, размешчанага ля Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адбылося мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўнаму святу і 80 гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў, кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, старшыні прафсаюзных камітэтаў і пярвічных арганізацый БРСМ.
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія змагаліся ў баях за вызваленне г.Мінска і Беларусі.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь святкуецца 3 ліпеня, пачынаючы з 1997 года, згодна з рашэннем рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года, калі беларускі народ абраў менавіта гэты дзень для галоўнага дзяржаўнага свята ў азнаменаванне гістарычна важнай даты ў лёсе краіны. 3 ліпеня 1944 года падчас Мінскай наступальнай аперацыі была вызвалена сталіца Савецкай Беларусі – г.Мінск.
На фота: Кіраўнікі архіўнай галіны, кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў і кіраўнікі першасных арганізацый прафсаюзаў і БРСМ архіўных устаноў удзельнічаюць ва ўскладанні кветак да пастамента танка-вызваліцеля Т-34, размешчанага ля Цэнтральнага Дома афіцэраў г.Мінска