Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое адбылося ў Доме кіно – агульнарэспубліканскай прэм’еры анімацыйнага фільма вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» аб мемарыяльных комплексах, створаных на месцах трагічных падзей і гераічных бітваў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27 чэрвеня 2024 года ў рэспубліцы адбылася прэм’ера анімацыйнага фільма вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» аб мемарыяльных комплексах, створаных на месцах трагічных падзей і гераічных бітваў Вялікай Айчыны.

Праект складаецца з пяці частак, кожная з якіх уяўляе сабой самастойнае апавяданне пра памятныя мясціны і падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной: «Неспраўджаныя мары», «Буйніцкае поле», «Ола», «Прарыў», «Аперацыя Баграціён».

На прэм’еры ў Віцебску прысутнічалі стваральнікі мульфільму.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна. Рабятам пачулі пра гісторыю Полацка-Лепельскай партызанскай зоны і пра адну з самых маштабных карных аперацый, якая праводзілася вясной 1944 года акупантамі супраць партызан і мірнага насельніцтва. У ноч з 4 на 5 мая партызаны ажыццявілі легендарны прарыў вогненнага кальца, выйшлі з акружэння і вывелі 15 тыс. чалавек мірнага насельніцтва. На месцы прарыву ў 1974 годзе быў створаны мэмарыяльны комплекс. Ён знаходзіцца за сем кіламетраў на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, паміж вёскамі Паперына, Двор-Пліна і Новае Сяло.

У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячага малюнка аб вайне.

 

1. У зале падчас мерапрыемства.
2. У зале падчас мерапрыемства.
3. Выступае Буевіч Т.В.
4. Юныя віцябляне – пераможцы конкурсу дзіцячага малюнка аб вайне атрымліваюць прызы