Ваенная карыкатура з асабістага фонду С.Х.Далматава была прадстаўлена Дзяржархівам Віцебскай вобласці на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць (да 80-годдзя вызвалення Беларусі)» у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

25-26 чэрвеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць (да 80-годдзя вызвалення Беларусі)».

Сярод секцыйных дакладаў прагучала выступленне намесніка дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяны «Гумар і сатыра як адна з форм інфармацыйнай вайны ў пераломны 1942 год». Пры напісанні даклада былі выкарыстаны матэрыялы іх асабістага фонду С.Х.Далматава (у гады Вялікай Айчыннай вайны – танкіста-франтавіка, а ў пасляваенны час – мастацтвазнаўца, прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава).

На фота – гумарыстычныя карцінкі і карыкатуры савецкіх мастакоў перыяду Вялікай Айчыннай вайны.