Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 1050-годдзю Віцебска і 80-й гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Дзень горада)

26 чэрвеня 2024 года ў Віцебску прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 1050-годдзю Віцебска і 80-ю годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці бралі актыўны ўдзел у гэтых мерапрыемствах. Святкаванне знамянальнай даты для абласнога цэнтра пачалося на плошчы Перамогі. Там кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці, моладзь усклалі кветкі і вянкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, правялі мітынг.

У гэты святочны дзень архіў наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 11 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў профільным летнім аздараўленчым школьным лагеры. З хлопцамі была праведзеная інфармацыйная гадзіна з праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне Віцебска», падрыхтаванага БДАКФФД.

Праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» быў прадстаўлены ў Дзень горада на тэматычным вечары «Тры штыкі вартуюць цішыню…» у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. Тут таксама быў паказаны дакументальны фільм «Вызваленне Віцебска».

 

1. У час мітынгу на Плошчы Перамогі.
2. У час мітынгу на Плошчы Перамогі.
3. У чытальнай зале архіва навучэнцы сярэдняй школы № 11 г. Віцебска, якія знаходзяцца ў профільным летнім аздараўленчым школьным лагеры, глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне Віцебска».
4. У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна намеснік дырэктара Буевіч Т.У. прадстаўляе праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».
5. У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна намеснік дырэктара Буевіч Т.У. прадстаўляе праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі».