Круглы стол «Арганізацыя архіўнай справы і сістэма кіравання архіўнымі ўстановамі у дзяржавах – удзельніцах СНД»

На выкананне Рашэння Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД (п. 2 пратакола пасяджэння №ХIХ 20-21 верасня 2023 г.) 25 чэрвеня 2024 года ў дыстанцыйным фармаце адбылося пасяджэнне Круглага стала па тэме «Арганізацыя архіўнай справы і сістэма кіравання архіўнымі ўстановамі ў дзяржавах – удзельніцах СНД».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся дырэктар Усерасійскага навукога-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (УНДІДАС), кандыдат гістарычных навук П.А.Кюнг. Павел Аляксеевіч адзначыў, што Круглы стол праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі аналітычнага агляду аб стане і развіцці архіўнай справы ў дзяржавах – удзельніцах СНД у 2022-2023 гг.

У першай частцы пасяджэння прагучалі даклады супрацоўнікаў УНДІДАС аб арганізацыі кіравання архіўнай справай, сістэме архіўных устаноў і кадравым забеспячэнні архіўнай галіны ў дзяржавах – удзельніцах СНД.

Потым выступалі прадстаўнікі дзяржаў СНД: Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.

Рэспубліку Беларусь прадставiла намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава з дакладам «Праблемы падрыхтоўкі электронных дакументаў да перадачы на пастаяннае захоўванне (вопыт Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь)».

 

1. Праграма круглага стала
2. Праграма круглага стала
3. Падчас паседжання