Аб удзеле старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» у мерапрыемствах, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

21-22 чэрвеня 2024 года старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Т.А.Шаўчэнка прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у г.Брэсце.

У складзе дэлегацыі Мінскага гарадскога прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, якую ўзначальваў яе старшыня В.І.Зубрык, Шаўчэнка Т.А. разам з 40 іншымі старшынямі прафсаюзных арганізацый галіновага прафсаюза ўшанавала памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў мітынгу-рэквіеме.

Мітынг і шэраг іншых мерапрыемстваў адбыліся на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, якая адной з першых прыняла на сябе ўдар нямецкай арміі раніцай 22 чэрвеня 1941 года і стала сімвалам мужнасці і гераізму.

 

1. Дэлегацыя Мінскага гарадскога прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў у час мітынгу-рэквіема ў Брэсцкай крэпасці.
2. Мітынг-рэквіем у Брэсцкай крэпасці.