У БелНДІДАД выдадзены «Метадычныя рэкамендацыі па кіраванні дакументамі ў арганізацыях у адпаведнасці з палажэннямі дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO 15489-1-2016 «Інфармацыя і дакументацыя. Упраўленне дакументамі. Частка 1. Агульныя патрабаванні»

У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Метадычныя рэкамендацыі па кіраванні дакументамі ў арганізацыях у адпаведнасці з палажэннямі дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO 15489-1-2016 «Інфармацыя і дакументацыя. Упраўленне дакументамі. Частка 1. Агульныя патрабаванні».

Метадычныя рэкамендацыі распрацаваны ў мэтах растлумачэння і дэталізацыі парадку прымянення СТБ ISO 15489. Іх палажэнні накіраваны на кіраванне дакументамі, якія ўтвараюцца ў працэсе ажыццяўлення аператыўнай дзейнасці ўсіх арганізацый, незалежна ад іх формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы.

Прызначаны для прымянення кіраўнікамі арганізацый, спецыялістамі па кіраванні дакументамі (работнікамі службаў ДАУ, сакратарамі і г.д.), а таксама іншымі асобамі, на якіх ускладзены абавязкі па стварэнню, выкарыстанню і забеспячэнню захаванасці дакументаў.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАД па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот на электронны адрас: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 14 руб. 95 кап., з перасыланнем па пошце – 18 руб. 30 кап.