Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» семінара з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў Аршанскага раёна
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 6 чэрвеня 2024 г. загадчык аддзела фарміравання НАФ Дзяржархіва ў г. Оршы Сянькоўскай Наталляй Яўгенаўнай праведзены семінар з асобамі, адказнымі за архіў і справаводства сельскіх Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў Аршанскага раёна, крыніц – камплектавання архіва. новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2024 г. № 2. Складанне наменклатуры спраў арганізацыі, афармленне спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў».
У ходзе правядзення семінара праведзена тлумачальная работа па пытаннях новай рэдакцыі інструкцыі па справаводстве. Удзельнікі азнаёміліся з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да складання наменклатуры спраў, правіламі афармлення спраў у адпаведнасці з наменклатурай спраў. На канкрэтных прыкладах разглядаліся тыповыя памылкі, якія ўзнікаюць пры складанні наменклатуры спраў.
Семінар завяршыўся агляднай экскурсіяй па архіве, падчас якой, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г. Оршы Градоўка Юлія Іванаўна, прадставіла ўвазе ўдзельнікаў выставу архіўных дакументаў «Аршанскі льнокамбінат. Шлях да якасці і сусветнага прызнання».