У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй

6 чэрвеня 2024 года ў рамках Міжнароднага тыдня архіваў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй.

Гасцямі дзяржаўнага архіва сталі навучэнцы установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

Фармат мерапрыемства быў абраны так, каб госці архіва атрымалі магчымасць не толькі даведацца пра гісторыю архіва і ўбачыць разнастайнасць захоўваемых дакументаў, але і пазнаёміцца з тым, як трэба працаваць з дакументамі і як можна выкарыстоўваць вопыт архівістаў у паўсядзённым жыцці.

Дзецям расказалі кароткую гісторыю ўтварэння архіўнай справы ў Беларусі, аб складзе захоўваемых дакументаў дзяржаўнага архіва, а таксама аб пераводзе іх на электронныя носьбіты.

У рамках мерапрыемства для навучэнцаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчы, дзе паказалі, як захоўваюцца дакументы, прадэманстравалі чытальную залу, і дзеючыя выставы архіўных дакументаў і фатаграфій.

Акрамя гэтага ў гэты дзень усе жадаючыя атрымалі кансультацыі па пытаннях арганізацыі камплектавання, уліку, захоўвання, выкарыстання, а таксама правядзення самастойнага пошуку архіўных дакументаў і пры многасьці карыснай інфармацыі.

 

Архівіст сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Яцкова Л.I. падчас правядзення мерапрыемства
Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа
Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа
Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа
Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа
Архівіст сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Манцуровская В.В. знаёміць навучэнцаў з выставай
Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа падчас экскурсіі
Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа падчас экскурсіі
Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа падчас экскурсіі ў архівасховішча
Загадчык сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Бачура Н.Р. падчас правядзення кансультацыі
Загадчык сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Бачура Н.Р. падчас правядзення кансультацыі
Загадчык сектара справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацый Седакова Д. Ю. падчас правядзення кансультацыі
Архівіст сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Яцкова Л.I. падчас правядзення кансультацыі
Архівіст сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Яцкова Л.I. падчас правядзення кансультацыі