У рамках Міжнароднага тыдня архіваў ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй
У рамках Міжнароднага тыдня архіваў 05.06.2024 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Установу наведалі работнікі ведамасных архіваў сістэмы «Суды».
Таццянай Мікалаеўнай Рамановіч, загадчыкам аддзела справаводства, фарміравання нацыянальнага архіўнага фонду і архіваў арганізацый, для гасцей быў арганізаваны семінар «Арганізацыя работы архіва арганізацыі. Перадача спраў на сталае захоўванне ў дзяржархіў».
Пасля правядзення семінара ўдзельнікі сустрэчы наведалі сховішчы, дзе для іх была арганізавана экскурсія.