Удзел Нацыянальнага архіва рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у выставе Белагра-2024
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) прымае ўдзел у міжнароднай выставе «Белагра-2024», якая праходзіць з 4 па 9 чэрвеня.
Добрай традыцыяй і выдатным спосабам для прыцягнення новых карыстальнікаў і папулярызацыі фондаў дакументаў БДАКФФД стала гэта выстава. Архіў прымае ўдзел на працягу ўсяго перыяду яе працы. У гэтым годзе ў садружнасці з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І.С.Лупіновіча падрыхтаваны дзве выставачныя пазіцыі.
Стацыянарная экспазіцыя Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і БДАКФФД прадстаўлена копіямі дакументаў аб пасляваенным аднаўленні сельскай гаспадаркі БССР, арыгіналамі дакументаў гісторыі сельскай гаспадаркі, кінахронікай, фотаальбомам аб абласной сельскагаспадарчай выставе, носьбітамі аўдыёвізуальнай інфармацыі: фотанегатывамі, магнітнай. Друкаваная прадукцыя і буклеты дэманструюць наведвальнікам багацце фондаў архіваў, іх жанравую і тэматычную разнастайнасць.
Навінкай 2024 года стала стэндавая фотавыстава, прысвечаная гісторыі развіцця і розным галінам сельскай гаспадаркі Беларусі. Падрыхтаваная сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, яна дэманструе дакументы з 1923 года да гэтага часу. Гасцям і ўдзельнікам «Белагра-2024» выставу прадставілі дырэктары архіўных устаноў А.Н.Ганчар і А.К.Дзямянюк.
Міжнародная выстава «Белагра-2024» абагульняе міжнародны вопыт у аграпрамысловым машынабудаванні, служыць пошукам арыгінальных інавацыйных рашэнняў у сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і безадходных тэхналогій.
Ужо ў першы дзень архіўная выстава прыцягнула ўвагу гасцей. Выстава працуе з 10.00 да 18.00 да 9 чэрвеня.
![]() |
Падчас адкрыцця выставы Белагра-2024 |
![]() |
Дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар, дырэктар НАРБ Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк (па цэнтры) і працаўнікі БДАКФФД падчас адкрыцця выставы Белагра-2024 |
![]() |
Уваход на выставу Белагра-2024 |
![]() |
Рэтра-экспанаты на выставе Белагра-2024 |
![]() |
Выгляд экспазіцыі выставы Белагра-2024 |
![]() |
У час агляду экспазіцыі БДАКФФД і НАРБ на выставе Белагра-2024 |
![]() |
На цырымоніі адкрыцця выставы Белагра-2024 |
![]() |
На цырымоніі адкрыцця выставы Белагра-2024 |