Візіт дэлегацыі архіўнай службы ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

29 мая адбыўся візіт дэлегацыі Архіўнай службы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на чале з яе начальнікам і дырэктарам Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (далей – ЦАМА) Э.А.Падзерыным у Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ). На сустрэчы таксама прысутнічаў начальнік архіўнай службы Узброеных Сіл РБ – дырэктар Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Б.М.Гаркавы.

Падчас сустрэчы расейскія калегі перадалі пералік і копіі архіўных дакументаў па гісторыі аперацыі «Баграціён». Гэта асабліва важна ў год 80-годдзя поўнага вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усяго былi перададзенs 32 архіўныя дакументы, якія распавядаюць аб падрыхтоўцы і рэалізацыі беларускай наступальнай аперацыі. Гэтыя матэрыялы будуць актыўна выкарыстоўвацца ў навуковай рабоце архіва – у выдавецкай і выставачнай дзейнасці, а таксама ў рамках рэалізацыі акцый «Архівы – школе» і «Юны архівіст».
У сваю чаргу, намеснік дырэктара НАРБ Е.А.Стуканава ўручыла Э.А.Падзерыну зборнік дакументаў па нацысцкай карнай аперацыі «Кармаран». Гэта з’яўляецца вынікам рэалізацыі сумеснага праекта з расійскімі архівамі, у тым ліку і з ЦАМО.

Для дэлегацыі з Расіі была праведзена аглядная экскурсія па архіве (сховішча, чытальная зала), а таксама прадэманстраваны выдавецкія праекты і найбольш цікавыя і інфарматыўныя арыгіналы дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні далейшага ўзаемадзеяння архіваў (удзел у выдавецкіх і выставачных праектах, работа па выяўленні новых дакументаў і іншыя).

 

1. Начальнік архіўнай службы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і дырэктар Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (ЦАМА) Э.А.Падзерын
2. Намеснікі дырэктара НАРБ А.А.Стуканава і С.В.Кулінок на сустрэчы з расійскай дэлегацыяй
3. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок прадстаўляе выдавецкія праекты архіва
4. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава праводзіць экскурсію ў сховішча архіва
5. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок распавядае пра склад дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
6. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок распавядае пра склад дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.