Аб рабочым візіце дырэктара Дэпартамента па архівах і справавытворчасці О.Л.Воінава ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы г.Магілева
29 мая 2024 г. адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў г.Магілёў.
У рабочай сустрэчы ўдзельнічалі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Фралоў С.А., начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «Адно акно», па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Клінцова Ю.С. справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Дэпартамента Качаткова А.У.
А.Л.Воінаў наведаў новы будынак Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці па вул. К.Маркса, 23, дзе дэталёва азнаёміўся з выкананымі работамі, заслухаў прадстаўнікоў падрадных арганізацый аб запланаваных тэрмінах здачы аб’екта. А.Л.Воінаў адзначыў, што праведзена вялікая праца, але яшчэ вельмі шмат трэба зрабіць, у тым ліку закупіць абсталяванне, вырашыць пытанні перамяшчэння фондаў.
У час сустрэчы з працоўнымі калектывамі Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці і Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці дырэктар Дэпартамента заслухаў даклады кіраўнікоў архіваў, наведаў архівасховішчы, азнаёміўся з умовамі работы архівістаў. Дырэктар Дэпартамента адзначыў важнасць работы па прыцягненню маладых спецыялістаў у архіў, у тым ліку шляхам мэтавага набору ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Перад архівістамі былі вызначаны задачы на найбліжэйшы перыяд і на перспектыву.
У рамках рабочага візіту дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў наведаў Магілёўскі гарадскі архіў, дзе азнаёміўся з умовамі захоўвання дакументаў, распрацаванай архівам пошукавай базай даных.
А.Л.Воінаў усклаў кветкі да Мемарыяльнага комплексу «Змагарам за Савецкую ўладу» на плошчы Славы г.Магілёва.
![]() |
Нарада ў Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці |
![]() |
Азнаямленне з працэсам аблічбоўкі ў Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці |
![]() |
У архівасховішчы Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці |
![]() |
Выступленне дырэктара Дэпартамента Воінава А.Л. перад калектывам Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці |
![]() |
Азнаямленне з ходам рэканструкцыі пад архівасховішчы будынка па вул. К.Маркса,23 |
![]() |
Выкананне рамонтных работ на будаўнiчым аб’екце |
![]() |
У час наведвання Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці |
![]() |
Наведванне Магілёўскага гарадскога архіва |
![]() |
У архівасховішчы Магілёўскага гарадскога архіва |
![]() |
Размяшчэнне кветак да мемарыяльнага комплексу «Змагарам за Савецкую ўладу» на плошчы Славы. |
![]() |
У час наведвання мемарыяльнага комплексу «Змагарам за Савецкую ўладу» на плошчы Славы |