Работнікі БДАМЛМ прынялі ўдзел у прэзентацыі навуковага выдання на базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

22 мая 2024 г.у межах «Тыдня беларускай культуры і мастацтва» супрацоўнікі установы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» Кекелева Т.В., Пышынская М.І., Грыцкевіч Л.Ю. прысутнічалі на прэзентацыі першага тома «Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Анталогія, падрыхтаваная супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дэманструе першыя вынікі грунтоўнай навукова-даследчай працы ў галіне беларускай музычнай культуры, мэтай якой з’яўляюцца аналіз і публікацыя шэдэўраў беларускай харавой музыкі, у тым ліку з фондаў БДАМЛМ.

 

1. Прэзентацыя першага тома «Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
2. Работники БГАМЛИ на прэзентацыі першага тома «Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі» у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі
3. Першы том «Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі»