Аб правядзенні супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці кіналекторыя ў сценах бібліятэкі-філіяла №3 ім. А.Р.Раманава г.Гомеля

8 мая 2024 г. у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» ўстанова «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) арганізавала паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Гомеля ім. Г.М.Склезнева» ў сценах бібліятэкі-філіяла №3 ім. А.Р.Раманава г.Гомеля.

Перад праглядам фільма, старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ДАГв Аліна Драздова расказала школьнікам аб праекце, падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама аб вызваленні Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У рамках кіналекторыя была таксама прадэманстравана выстава архіўных дакументаў, прысвечаная 80-м угодкам вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Школьнікі за праглядам дакументальнага фільма «Вызваленне»
Выступленне супрацоўніка Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці А.М.Драздовай
Паказ дакументальнага фільма ў бібліятэцы г.Гомеля