Аб дэманстрацыі прэм’ернага паказу дакументальнага фільма «Вызваленне» ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

3 мая 2024 года ў г. Магілёве на базе УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правялі прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

На мерапрыемстве прысутнічаў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Сталяроў А.М., начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводстве Клінцова Ю.С., прарэктар па выхаваўчай рабоце Рагаўцоў Д.А. і дырэктар архіва Набокава А.А.

З уступнай прамовай выступіла загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Барцулёва С.В.

 

Удзельнікі мерапрыемства: Барцулёва С.В., Сталяроў А.М., Рагаўцоў Д.А., Набокава А.А., Клінцова Ю.С.
Выступленне Барцулёвай С.В.
Студэнты і выкладчыкі МДУ ім. А.А.Куляшова