Мір! Праца! Май! Занальны дзяржархіў у Маладзечне прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 120-годдзю прафсаюзнага руху

Парад прафесій традыцыйна даў старт святочным мерапрыемствам, прымеркаваным да Дня працы і 120-годдзя прафсаюзнага руху. У гэтым годзе ўдзел у ім прынялі 14 раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў – дзяржаўных і іншых устаноў прадставілі супрацоўнікі «Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна». Прадстаўнікі працоўных калектываў і прафсаюзных арганізацый прайшлі ад цэнтральнага ўваходу ў парк культуры і адпачынку імя Перамогі да мемарыяльнага комплексу ў гонар вызваліцеляў Маладзечна, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць герояў – вызваліцеляў. Ля летняга амфітэатра святочную калону сустрэла кіраўніцтва Маладзечанскага райвыканкама, а таксама дэпутацкі корпус. Не абышлося без узнагароджання лепшых прадстаўнікоў прафсаюзнага руху раёна. Старшыня Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна падзякавала за работу ветэранам працы, лідэрам прафсаюзнага руху, сацыяльным партнёрам, органам улады, а таксама выказала ўпэўненасць у тым, што прафсаюз і далей будзе абараніць працоўныя і сацыяльна-эканамічныя інтарэсы чалавека працы, дамагаючыся забеспячэння дастойнага ўзроўню жыцця, адукацыі, аховы здароўя, а 1 Мая заўсёды будзе днём яднання і салідарнасці ўсіх тых, хто сваёй працай стварае сучаснасць і будучыню Беларусі.

Працягнула свята канцэртная праграма. Арганізавана работа рознічнага гандлю і атракцыёнаў, а таксама ажыццёўлены запуск фантанаў. Святочная атмасфера панавала на працягу ўсяго дня.

 

1. Супрацоўнікі ЗГА ў г.Маладзечне на свяце Першамая
2. Урачыстае шэсце ў парку Перамогі г.Маладзечна.
3. Парад прафесій
4. Т.П.Яцухна
5. Цырымонія ўзнагароджання лепшых у прафесіі
6. 1 Мая ў г.Маладзечна