У рамках рэспубліканскай акцыі «архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» 26 красавіка 2024 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці праведзены чарговы семінар-практыкум для студэнтаў факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава

Пад кіраўніцтвам заг. аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.М. Бондаравай будучыя спецыялісты ў галіне музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны набылі навыкі працы з каталогамі ў праграмным модулі «НДА каталогі» тыпавой АІС архіва.

Заг аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў У.П. Каханка азнаёміў прысутных з працай архіва ў галіне выкарыстання дакументаў і прадэманстраваў віртуальны праект архіва «Лагер смерці», а таксама дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У адпаведнасці з праграмай семінара для студэнтаў была арганізавана работа па выяўленні архіўных дакументаў па справах.

 

1. Заг. аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.М. Бондарава праводзіць занятак са студэнтамі ВДУ імя П.М. Машэрава.
2. Заг. аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.М. Бондарава праводзіць занятак са студэнтамі ВДУ імя П.М. Машэрава.
3. Падчас семінара-практыкума.