У Цэнтральнай лабараторыі прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка – памятная дата ў Беларусі. Гэта Дзень чарнобыльскай трагедыі. У калектыве дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» успомнілі тыя трагічныя падзеі і тых, хто, не шкадуючы свайго здароўя і жыцця, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй.

Таксама абмеркавалі ход рэалізацыі мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі ў сферы ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая дазволіла выканаць шэраг найважнейшых задач па рашэнні радыяцыйна-экалагічных, медыцынскіх, сацыяльна-эканамічных і іншых праблем, звязаных з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС.

У завяршэнні мерапрыемства быў прагледжаны фільм «Перамагаючы чорную быль» са збораў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якая закранае тэму Чарнобыльскай аварыі.

 

Намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга выступае перад праглядам дакументальнай кінахронікі «перамагаючы чорную быль»