Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» на правядзенні кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»
25 красавіка 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» правялі кіналекторый у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла кіналекторый у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» на базе аддзела традыцыйнай культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Крычаўскага раёна» для навучэнцаў 7-9-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Крычава». Вучням было паказана два дакументальныя фільмы «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны» і «Біяграфія маёй краіны». У завяршэнні дзеці наведалі мабільную выставу «Вайна вачыма відавочцаў», дзе былі прадстаўлены копіі архіўных дакументаў.
![]() |
1. Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка праводзіць кіналекторый для навучэнцаў школ. |
![]() |
2. Наведванне навучэнцамі мабільнай выставы «Вайна вачыма відавочцаў». |