Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прадстаўляе дакументы аб адкрыцці экспазіцыі, прысвечанай пажарнаму В.І. Ігнаценку, у Брагінскім гістарычным музеі

26 красавіка 1986 года, у першыя гадзіны пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у тушэнні пажара на выбухнутым 4-м рэактары ўдзельнічаў пажарны самастойнай ваенізіраванай пажарнай часці № 6 па ахове г. Прыпяць, ураджэнец Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Васіль Ігнаценка. Атрымаўшы высокую дозу апраменьвання, ён памёр 13 мая 1986 года ў 6-й радыялагічнай бальніцы г. Масквы. У далейшым жыццё і подзвіг пажарнага-беларуса былі ўвекавечаны ў пастаяннай персанальнай экспазіцыі яго дакументаў і рэчаў у Брагінскім гістарычным музеі з карціннай галерэяй.

У Занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы захоўваюцца дакументы аб стварэнні ў Брагінскім музеі экспазіцыі, прысвечанай Васілю Ігнаценку: рашэнне № 779 Брагінскага раённага выканаўчага камітэта ад 30 лістапада 2007 года (Ф. 214. Воп. 2. Спр. 439. Арк. 95) і фатаграфіі з адкрыцця залы памяці В.І. Ігнаценкі ў 2008 годзе з фонда асабістага паходжання пажарнага (№ 879).

 

1. ЗДА ў г. Рэчыцы. Ф. 214. Воп. 2. Спр. 439. Арк. 95 – рашэнне № 779 Брагінскага райвыканкама ад 30 лістапада 2007 г. «Аб адкрыцці экспазіцыі, прысвечанай В.І. Ігнаценку»
2. ЗДА ў г. Рэчыцы. Ф. 879. Воп. 1. Спр. 9. Арк. 9 – фатаграфія з адкрыцця залы памяці В.І. Ігнаценкі ў Брагінскім гістарычным музеі 1 жніўня 2008 г.