24 красавіка 2024 г.у БелНДІДАС адбыўся навучальны семінар на тэму: «Змяненні ў справаводстве ў свеце патрабаванняў новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях»

У рабоце семінара ў якасці слухачоў прынялі ўдзел прадстаўнікі справаводчых і архіўных службаў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, усяго больш за 15 чалавек. Спікерамі ад БелНДІДАС выступілі дырэктар інстытута, кандыдат гістарычных навук А.Я.Рыбакоў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства, кандыдат гістарычных навук К.П.Дзярновіч.

Семінар прадоўжыў серыю мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, накіраваных на ўдасканаленне патрабаванняў да дакументавання і арганізацыі работы з дакументамі, растлумачэнне норм новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, арганізацыях.

Пытанні, разгледжаныя на семінары, былі згрупаваны ў пяць тэматычных блокаў.

Пры разглядзе пытання «Сфера прымянення Інструкцыі па справаводстве» асноўная ўвага была нададзена дакладнаму разуменню тэрміналогіі новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве, прававой рэгламентацыі парадку вядзення справаводства ў структурных падраздзяленнях з правамі юрыдычнай асобы, адасобленых структурных падраздзяленнях, распрацоўкі інструкцый па справаводстве арганізацый, тыпавых і прыкладных інструкцый па справаводстве.

У рамках тэмы «Змяненні ў дакументаванні кіраўніцкай дзейнасці» былі разгледжаны пытанні дакладнага вызначэння відаў распараджальных дакументаў, якія выдаюцца (прымаюцца) у розных арганізацыях, змяненні ў відавым складзе бланкаў дакументаў, выкарыстання бланкаў структурнымі падраздзяленнямі арганізацый, парадку афармлення дат у дакументах, змяненні ў парадку засведчання копій дакументаў.

Пры разглядзе тэмы «Арганізацыя дакументазвароту» былі закрануты пытанні рэгістрацыі выходных, уваходных, унутраных дакументаў, складу абавязковых і дадатковых рэквізітаў, адлюстраваных у рэгістрацыйна-кантрольных формах, патрабаванні да афармлення рэгістрацыйна-кантрольных картак і журналаў рэгістрацыі дакументаў, змяненні ў тэрмінах рэгістрацыі дакументаў.

У рамках тэмы «Класіфікацыя і ўлік дакументаў і спраў» былі разгледжаны віды наменклатур спраў, патрабаванні да афармлення выпісак з наменклатур спраў арганізацыі, парадак запаўнення новай формы наменклатуры спраў арганізацыі, патрабаванні да сістэматызацыі загалоўкаў у раздзелах (падраздзелах) наменклатуры спраў, парадак вызначэння тэрмінаў захоўвання дакументаў.

У працэсе разгляду тэмы «Асаблівасці працы з дакументамі ў электронным выглядзе» асаблівая ўвага была накіравана на змяненні патрабаванняў да фарматаў файлаў, у якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, у тым ліку электронных дакументаў, умовы, пры якіх дапускаецца захоўванне дакументаў у электронным выглядзе без папяровых аналагаў.

Завяршыў семінар круглы стол, на якім удзельнікі змаглі задаць лектарам хвалюючыя іх пытанні і абмяняцца меркаваннямі па найбольш складаных пытаннях, звязаных з практычнай дзейнасцю ў сферы справаводства і архіўнай справы.

Па выніках семінара слухачам былі ўручаны сертыфікаты аб навучанні. Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных на семінары пытанняў, выказалі падзяку лектарам і арганізатарам.

 

1. Перад слухачамі выступае дырэктар БелНДІДАС, кандыдат гістарычных навук А.Я.Рыбакоў.
2. Перад слухачамі выступае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства БелНДІДАС, кандыдат гістарычных навук К.П.Дзярновіч