23 красавіка 2024 г. Дэпартаментам па архівах і справаводству праведзены семінар-нарада «Аб парадку выканання дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі платных работ юрыдычным асобам і аказання платных паслуг
23 красавіка 2024 г. Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі праведзены семінар-нарада «Аб парадку выканання дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі платных работ юрыдычным асобам і аказання платных паслуг юрыдычным і фізічным асобам».
У семінары-нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, кіраўнікі дзяржаўных архіўных устаноў і бухгалтары архіўных устаноў.
У ходзе семінара-нарады былі разгледжаны пытанні выканання дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі платных паслуг юрыдычным і фізічным асобам па капіраванні архіўных дакументаў.
З інфармацыяй «Аб парадку вызначэння складу затрат і разліку кошту платных паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі» выступіў дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава і загадчык аддзела ўліку і забеспячэнні захаванасці дакументаў Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці С.Л.Шараева падзяліліся досведам аказання платных паслуг па капіяванні архіўных дакументаў у абласных архівах.
Удзельнікі семінара-нарады абмеркавалі наяўныя праблемныя пытанні цэнаўтварэння на паслугі па капіраванні архіўных дакументаў, класіфікацыі відаў паслуг па прадастаўленні копій архіўных дакументаў і вызначылі шляхі іх вырашэння.
Выступленне дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакова |
Абмеркаванне праблемных пытанняў удзельнікамі семінара-нарады |