Аб правядзенні навучальнага семінара ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
23 красавіка 2024 г.ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся навучальны семінар, які праведзенны прадстаўнікамі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Адкрыў мерапрыемства дырэктар ДАГв А.Н.Сушчэвіч, адзначыўшы, што веданне і выкананне правілаў пажарнай бяспекі – абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Семінар уключаў у сябе тэарэтычную і практычную часткі. У час тэарэтычнай часткі інспектар СПіУГ Гомельскага ГАНС М.Л.Чарненькі расказаў, што ў Рэспубліцы Беларусь стартавала акцыя «За бяспеку разам», якая накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Інспектар падрабязна спыніўся на асноўных прычынах узнікнення пажараў, расказаў аб першасных сродках пажаратушэння і алгарытме дзеянняў пры ўзнікненні пажараў, а таксама нагадаў аб неабходнасці падтрымання ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Перш чым прыступіць да практычнай часткі занятку, інспектар гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях расказаў аб тым, як правільна карыстацца вогнетушыцелем у выпадку выяўлення ўзгарання. Калектыў абласнога архіва пад яго кіраўніцтвам ужыў атрыманыя веды па выкарыстанні парашковага вогнетушыцеля на практыцы. Усе супрацоўнікі ДАГв справіліся з пастаўленай задачай.
На заканчэнне сустрэчы інспектар СПіУГ Гомельскага ГАНС Н.Л.Чарненькі парэкамендаваў работнікам архіва спампаваць дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач», адной з найважнейшых задач якога – дапамагчы чалавеку эфектыўна дзейнічаць у выпадку пажару.