Рэспубліканскі суботнік у БДАМЛМ
20 красавіка 2024 года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку. Сёння гэтую добрую традыцыю, якая аб’ядноўвае людзей усіх пакаленняў, падтрымлівае кожная Беларуская арганізацыя. Да суботніка ў БДАМЛМ далучылася прадстаўнік дэпартамента па архівах і справаводству Рабцэвіч Таццяна Уладзіміраўна.
Работнікі архіва-музея актыўна прынялі ўдзел у сартаванні чарнавікоў, уборцы кабінетаў і мыцці вітрын, пасля чаго вынеслі смецце на спецыяльна пазначаныя месцы для яго ўтылізацыі. Праца ішла хутка і эфектыўна, і ўжо пад канец дня архіў-музей зноў быў гатовы прымаць наведвальнікаў і праводзіць экскурсіі. Архівісты і навуковыя супрацоўнікі засталіся задаволеныя праведзенай працай і ганарыліся сваім укладам у паляпшэнне грамадскай прасторы.
Рэспубліканскі суботнік штогод дазваляе зрабіць архіў-музей больш зручным для працы, павышае чысціню ў памяшканнях.
Выдатна, калі разам з калегамі можна падзяліць абавязкі, эфектыўна арганізаваць працу і прывесці ўстанову і прылеглую тэрыторыю ў парадак.
![]() |
1. Калектыў БДАМЛМ і прадстаўнік Дэпартамента па архівах і справаводстве Рабцэвіч Таццяна Уладзіміраўна на рэспубліканскім суботніку |
![]() |
2. Работнік БДАМЛМ на суботніку |
![]() |
3. Работнік БДАМЛМ на суботніку |
![]() |
4. Аддзел інфармацыі, публікацыі і выкарыстання БДАМЛМ на суботніку. |
![]() |
5. Работнік БДАМЛМ на суботніку. |