Рэспубліканскі суботнік у Цэнтральнай лабараторыі

Суботнікі – гэта добрая і карысная традыцыя, якая аб’ядноўвае працоўныя калектывы і дазваляе сваімі рукамі зрабіць свой горад прыгажэйшым.

Для правядзення суботніка 20 красавіка, у дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» быў распрацаваны план мерапрыемстваў, за кожнай групай удзельнікаў быў замацаваны ўчастак работ, праведзены мэтавы інструктаж па ахове працы.

У будынку лабараторыі і на яе тэрыторыі заўсёды падтрымліваецца належны парадак, аднак – няма межаў дасканаласці, і ў Год якасці хацелася б, каб усё выглядала бездакорна і на вышэйшым узроўні.

Менавіта з такім дэвізам згуртаваным калектывам лабараторыі на чале з дырэктарам Клюйко У.Л. пры актыўным удзеле вядучага рэферэнта Дэпартамента па архівах і справаводству Задзіран Ю.А. былі выкананы работы па прывядзенню ва ўзорны стан газонаў, ўборцы рэшткаў леташняй лістоты, акультурванні кветнікаў з ужо распусціўшыміся вясновымі кветкамі, афарбоўцы агароджы і люкаў інжынерных калодзежаў, навядзенні парадку на працоўных месцах.

 

1. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко, рэферэнт Дэпартамента па архівах і справаводству Ю.А.Задзіран разам з супрацоўнікамі лабараторыі на ўборцы тэрыторыі
2. Навядзенне парадку на працоўных месцах супрацоўнікамі аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў
3. Дагледжаныя клумбы радуюць вока першацветамі
4 Дагледжаныя клумбы радуюць вока першацветамі
5. (злева направа) Галоўны інжынер У.А.Вітушка, дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко і намеснік дырэктара С.І.Мязга за афарбоўкай агароджы