ЖАНОЧЫ ТВАР ПЕРАМОГІ

19 красавіка 2024 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» правялі канферэнцыю «У тыле і на фронце: жанчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны». У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў выставачны праект «Жаночы твар Перамогі».

Жанчыне не месца на вайне. Але ў гісторыі нашай краіны ёсць перыяд, калі жанчыны нароўні з мужчынамі ўступалі ў бой за Радзіму і цаной свайго жыцця яе абаранялі. Сімвалічна, што адным з самых распаўсюджаных плакатаў ваеннага часу стаў плакат – «Радзіма-Маці кліча». Дзясяткі тысяч беларусак-маці і жонак сталі ў адну шарэнгу з мужчынамі і нароўні з імі змагаліся з нямецкімі захопнікамі. Гераічныя падпольшчыцы, мужныя партызанкі, адважныя жанчыны-воіны Чырвонай Арміі, доблесныя працаўнікі тылу ваявалі і працавалі на Вялікую Перамогу. Герой Савецкага Саюза падпольшчыца Вера Харужая, Аляксандра Сцяпанава-першая з беларускіх партызанак узнагароджаная медалём «Партызану Айчыннай вайны», Марыя Осіпава, Алена Мазанік і тысячы іншых жанчын-беларусак усе разам і кожная паасобку набліжалі Перамогу. Жанчыны асвойвалі самыя розныя ваенныя прафесіі: медсясцёр, лётчыц, сапёраў, разведчыц, снайпераў. Бясспрэчна, Перамогу заваявалі нашы воіны, нашы доблесныя мужчыны, але нельга адмаўляць жаночы ўклад у гэтым вялікім дасягненні народа. На перадавой, у «партызанцы» і ў тыле, радысткі і медсёстры, маці і зусім юныя дзяўчынкі – кожная ўклала ў Перамогу тое, што было ёй пад сілу.

На выставе Нацыянальны архіў прадставіў: баявыя лісткі і маляўніча аформленыя рукапісныя часопісы партызанскіх фарміраванняў, загады аб узнагароджанні і заахвочванні жанчын-партызанак, узнагародныя і асабістыя лісты жанчын –партызанак, асабістыя справы жанчын – Герояў Савецкага Саюза, малюнкі партызанскіх мастакоў, на якіх адлюстраваны жанчыны ў партызанскіх атрадах і ў рэдкія хвіліны адпачынку.

Дзіўныя лёсы, вельмі розныя, непадобныя. Адно радніць гэтых жанчын-самаадданая любоў да сваёй Радзімы і служэнне ёй…

 

1. Заг.аддзелам выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з выставай
2. Заг.аддзелам выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з выставай
3. Заг.аддзелам выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з выставай
4.Выстава «Жаночы твар Перамогі»