Аб правядзенні мерапрыемстваў са студэнтамі ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна»

17 красавіка 2024 года для студэнтаў 1-2 курса ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна» было арганізавана правядзенне тэматычных урокаў «Гісторыя арганізацыі архіўнай справы ў г.Мазыры» і «Архіў і яго дзейнасць».

Пры правядзенні занятку супрацоўнікі дзяржаўнай архіўнай установы падрабязна азнаёмілі студэнтаў ВНУ з асноўнымі відамі дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў, іх галоўнымі функцыямі і задачамі, а таксама гісторыяй арганізацыі архіўнай справы ў Мазыры.

Падчас мерапрыемства, студэнтам быў прадэманстраваны відэафільм аб арганізацыі працы чытальнай залы ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».

Увазе студэнтаў была прадстаўлена віртуальная выстаўка «Шлях, даўжынёю ў восемдзесят гадоў», прысвечаная 80-гадоваму юбілею ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі архіва да юбілейнай даты ўстановы.