Беларускі форум ЭДА «Развіццё электроннага дакументазвароту ў Рэспубліцы Беларусь»

11 красавіка 2024 года на пляцоўцы «Прэзідэнт-гатэля» адбыўся Беларускі форум ЭДА «Развіццё электроннага дакументазвароту ў Рэспубліцы Беларусь». У секцыі «Электронныя дакументы ў юрыдычнай практыцы» з дакладамі выступілі дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Яўгенавіч Рыбакоў, загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Таццяна Анатольеўна Шаўчэнка,загадчык аддзела метадалогіі кіравання электроннымі дакументамі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Вольга Юр’еўна Жук.

Удзел у форуме таксама прыняла намеснік дырэктара БелНДЦЭД па навуковай рабоце Любоў Мікалаеўна Сігневіч.

На здымку: Маргарыта Васільеўна Раманенкава і Таццяна Анатольеўна Шаўчэнка (НАРБ), Любоў Мікалаеўна Сігневіч (БелНДЦЭД).