Падпісаны План практычных дзеянняў па пашырэнні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва архіўных службаў Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь на 2024-2029 гады

11 красавіка 2024 года адбылася цырымонія падпісання Плана практычных дзеянняў па пашырэнні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Камітэтам архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан і Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2024-2029 гады (у рэжыме відэаканферэнцсувязі).

На цырымоніі прысутнічалі:
з беларускага боку – дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў і супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь,
з казахстанскага боку – старшыня Камітэта архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан Рустам Алі, кіраўнікі архіўных устаноў Рэспублікі Казахстан.

Падчас прэзентацыі работы архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў падкрэсліў, што пашырэнне культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Беларусі і Казахстана паслужыць павышэнню прафесійнага ўзроўню архівістаў абедзвюх краін і дасць чарговы імпульс развіццю архіўнай сферы.

У сваім выступленні Рустам Алі адзначыў, што падпісанне Плана практычных дзеянняў па пашырэнні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва архіўных службаў Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь з’яўляецца лагічным працягам узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў іншых сферах дзейнасці.

Прадугледжаныя Планам сумесныя праекты накіраваны на ўмацаванне прафесійных адносін архівістаў Казахстана і Беларусі, а таксама захаванне і папулярызацыю дакументальнай спадчыны нашых народаў.

 

1. Падпісанне Плана практычных дзеянняў па пашырэнні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва архіўных службаў Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь на 2024-2029 гады
2. На мерапрыемстве
3. Выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Л. Воінава
4. Выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Л. Воінава
5. Выступленне старшыні Камітэта архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан Алі Рустама
6. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А. Л. Воінаў падпісвае План практычных дзеянняў па пашырэнні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва архіўных службаў Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь на 2024-2029 гады
7. Старшыня Камітэта архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан Алі Рустам падпісвае План практычных дзеянняў па пашырэнні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва архіўных службаў Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь на 2024-2029 гады
8. Старшыня камітэта архіваў, дакументацыі і кніжнай справы Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Казахстан Алі Рустам дэманструе падпісаны План