11 красавіка ў Віцебску адбыўся мітынг, прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Каля Воінскага мемарыяла на Успенскай горцы ў г.Віцебску 11 красавіка адбыўся мітынгў памяць аб вязнях фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.

У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў Чыгуначнага раёна г.Віцебска. Сярод іх былі прадстаўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

Мемарыяльны комплекс на Успенскай горцы быў створаны ў памяць салдатам, якія змагаліся за Віцебск у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць ахвяр, вязняў фашысцкіх канцлагераў, хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да магіл афіцэраў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Падчас мітынгу.
2. Падчас мітынгу.
3. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мітынгу.