Ва ўстанове культуры «Палац мастацтваў г.Бабруйска» адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, у адпаведнасці з якім было вырашана стварыць палітычна і эканамічна інтэграваную супольнасць у мэтах аб’яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў. Падпісалі дакумент у Маскве Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. Праз год, 2 красавіка 1997 года, у Маскве Прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З таго часу 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах.

2 красавіка 2024 г.у дзяржаўнай установе культуры «Палац мастацтваў г.Бабруйска» адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На мерапрыемстве прысутнічалі дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўна, дырэктар дзяржаўнай установы «Бабруйскі гарадскі архіў» Сілівон Ірына Аляксандраўна.