Рэспубліканскі навукова – практычны семінар: «100 – годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў»

29 сакавіка 2024 года загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка прыняла ўдзел у Рэспубліканскім навукова–практычным семінары: «100 – годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў», які праходзіў у Музеі гісторыі беларускага кіно, філіале Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.В.Храмы. У ходзе работы навукова – практычнага семінара абмяркоўваліся актуальныя пытанні захоўвання і выкарыстання дакументаў па гісторыі кіно ў выставачных праектах.

 

1. Выступленне дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі А.В.Храмога з прывітальным словам
2. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка на мерапрыемстве.