26 сакавіка 2024 г. адбылося пасяджэнне Вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

На пасяджэнні Вучонага савета былі разгледжаны справаздачы аб выкананні планавых навукова-даследчых работ за першы квартал 2024 года. Са справаздачамі выступілі кіраўнікі і адказныя выканаўцы тэм: І.У.Лютарэвіч, С.Я.Купрыянаў, І.А.Ганчарова, А.В.Тананаў, А.А.Недашкоўская, Л.М.Цымбал, К.П.Дзярновіч, А.В.Шумская, В.С.Пазднякоў.

Улічваючы, што Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка 2024 год аб’яўлены Годам якасці, асаблівая ўвага пры разглядзе справаздач была звернута на якасць работ – як са змястоўнага, так і з фармальнага пункту гледжання.

Вынікі распрацовак па ўсіх планавых навуковых тэмах атрымалі станоўчую ацэнку. Па выніках абмеркавання навуковых праблем былі выпрацаваны рэкамендацыі па далейшай працы над тэмамі.

Дадаткова на пасяджэнні Вучонага савета было разгледжана пытанне «Аб распрацоўцы ўніфікаваных патрабаванняў да афармлення арганізацыйна-распарадчых дакументаў і іх стандартызацыі» (дакладчык – В.А. Барбарчук). У ходзе праведзеных дыскусій удзельнікі пасяджэння Вучонага савета прыйшлі да высновы аб неабходнасці перапрацоўкі дзеючага дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь СТБ 6.38-2016 «Уніфікаваныя сістэмы дакументацыі Рэспублікі Беларусь. Сістэма арганізацыйна-распарадчай дакументацыі. Патрабаванні да афармлення дакументаў», шэраг палажэнняў якога ўступіў у супярэчнасць з нормамі новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2024 г.

Улічваючы, што з новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве выключаны прыклады афармлення рэквізітаў і асобных структурных элементаў тэкстаў дакументаў, было прызнана неабходным таксама паскорыць падрыхтоўку праекта Метадычных рэкамендацый па практычным прымяненні СТБ 6.38-2016, максімальна напоўніўшы іх канкрэтнымі практычнымі прыкладамі, адпавядаючымі патрабаванням новай рэдакцыі Інструкцыі.

У завяршаючай частцы пасяджэння былі разгледжаны пытанні камерцыялізацыі завершаных раней тэм НДР, вызначаны канкрэтныя тэрміны і адказныя за камерцыялізацыю работнікі.

 

Са справаздачай выступае малодш навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства А.А.Недашкоўская
Удзельнікі Вучонага савета
Са справаздачай выступае загадчык аддзела археаграфіі В.С.Пазднякоў