Архівісты Беларусі ўсклалі кветкі ў знак смутку па загінулых падчас тэракту ў «Крокус Сіці Холе»

У знак памяці і смутку па загінуўшых падчас тэракта ў «Крокус Сіці Холе» ад імя архівістаў Беларусі прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Страляніна і пажар адбыліся ўвечары 22 сакавіка перад канцэртам у «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску. Паводле апошніх звестак Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі, загінулі 137 чалавек, трое з якіх-дзеці. Галоўрэд медыя групы «Расія сёння» і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян паведаміла, што колькасць ахвяр вырасла да 143. Паводле звестак МНС, у выніку тэракту пацярпелі 152 чалавекі. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін адзначыў, што ўсе чацвёра выканаўцаў тэракту знойдзеныя і затрыманыя.

Шчырыя спачуванні родным блізкім загінуўшых! Хутчэйшага выздараўлення пацярпелым!

1. Прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў ускладаюць кветкі да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь

2. Прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў ускладаюць кветкі да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь

3. Каля пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь