Здымкі дакументальнага фільма «Василь Быков. Выбор» на пляцоўцы ў БДАМЛМ

22 сакавіка 2024 года ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Дырэкцыяй грамадска-палітычнага вяшчання АТ «Первый канал» на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прайшлі здымкі дакументальнага фільма пад працоўнай назвай «Василь Быков. Выбор», прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння выбітнага беларускага пісьменніка і драматурга Васіля Быкава.

Супрацоўнікі БДАМЛМ аказалі садзейнічанне ў падборы тэматычнага матэрыялу да фільма (сцэнарыі па творах У. Быкава, фатаграфіі здымачнага працэсу, кінапроб артыстаў і інш.) і прынялі ўдзел у здымках сюжэту.

Фільм раскажа пра найбольш значныя творы. Асаблівая ўвага будзе нададзена самым вядомым экранізацыям: «Альпийская баллада», «Восхождение», «Долгие вёрсты войны», «Знак беды», «Дожить до рассвета» і іншыя.

У фільме плануюць прыняць удзел народны артыст РФ Барыс Шчарбакоў, народны артыст РСФСР Станіслаў Лобшын, народная артыстка РСФСР Святлана Кручкова, заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін, рэктар Літаратурнага інстытута ім. А.М.Горкага Аляксей Варламаў і іншыя.

 

1. Супрацоўнік БДАМЛМ на здымках фільма «Василь Быков. Выбор».
2. Здымкі фільма «Василь Быков. Выбор» у архівасховішчы БДАМЛМ.
3. Здымкі фільма «Василь Быков. Выбор» у архівасховішчы БДАМЛМ.