Анонс публікацый работнікаў БДАМЛМ у «Родным слове»
У другім нумары штомесячнага навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова», прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, змешчаны два артыкулы супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Першая публікацыя – дырэктара БДАМЛМ Алены Аляксандраўны Макаранка «Я – акіяна жытняга калоссе» – распавядае пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, паведамляе пра дакументы з яго фонда, якія захоўваюцца ў архіве-музеі.
Другая – вядучага навуковага супрацоўніка БДАМЛМ Міхаіла Паўлавіча Кенькі – «Мне і твораў чужых пераклады саграваюць работай душу», заснаваная на матэрыялах з фонду архіва-музея, паказвае Аркадзя Куляшова як перакладчыка, раскрывае працэс яго работы над перакладам паэмы «Спеў аб Гаяваце» Генры Лангфэла.
![]() |
1 – Навуковы і метадычны часопіс «Роднае слова» |
![]() |
2 – Фрагмент публікацыі А.А. Макаранка |
![]() |
3 – Фрагмент публікацыі М.П. Кенька |