Ледаўская Вольга Аляксандраўна, першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, і Качаткова Ганна Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» з рабочым візітам

11 – 12 чэрвеня 2025 г. у мэтах рэалізацыі плана мерапрыемстваў Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па аказанні метадычнай дапамогі дзяржаўным архіўным установам па напрамках дзейнасці ўстанову «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» наведалі Ледаўская Вольга Аляксандраўна, першы намеснік дырэктара Дэпартамента, і Качаткова Ганна Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента.

Прадстаўнікі Дэпартамента азнаёміліся з работай архівістаў у будынках архіва па вул. Калініна, 22, Леніна, 32 і пр-це Фрунзэ, 90а. У рэканструяваным будынку архівасховішча па пр-це Фрунзэ, 90а вывучылі работу па яго напаўненні дакументамі. Разгледзелі вынікі работы па ўзаемадзеянні з крыніцамі камплектавання архіва, аказанні платных паслуг па навукова-тэхнічнай апрацоўцы дакументаў.

Прааналізавана работа Дзяржархіва Віцебскай вобласці па забеспячэнні захаванасці дакументаў, рассакрэчванні. Асаблівая ўвага ўдзелена аблічбоўцы дакументаў, рабоце па стварэнню навукова-даведачнага апарата.

У ходзе сустрэчы з калектывам абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці архіўных устаноў, у прыватнасці накірунак па падрыхтоўцы выстаў і рэалізацыі форм выкарыстання дакументаў па асвятленні значных гістарычных дат і асноўных падзей у гісторыі беларускай дзяржаўнасці.

Прадстаўнікі Дэпартамента таксама пабывалі ў дзяржаўнай установе «Віцебскі гарадскі архіў», супрацоўнікі якой прадставілі вынікі сваёй працы па асноўных кірунках дзейнасці.

 

1. Ледаўская Вольга Аляксандраўна, першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, і Качаткова Ганна Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента, знаёмяцца з фондамі «дзяржкомплексу» ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці»
2. Ледаўская Вольга Аляксандраўна, першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, і Качаткова Ганна Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента, знаёмяцца з вынікамі работы па аблічбоўцы дакументаў ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці»
3. Вядучы архівіст Каханка Алеся дэманструе Ледаўская Вользе Аляксандраўне, першаму намесніку дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, і Качатковай Ганне Уладзіміраўне, намесніку начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента, працу Комплексу планетарнага сканіравання ПланСкан А2-600Р, набытага ў 2023 годзе.
4-5. Ледаўская Вольга Аляксандраўна, першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, і Качаткова Ганна Уладзіміраўна, намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці НАФ Дэпартамента, падчас наведвання дзяржаўнай установы «Віцебскі гарадскі архіў».
6. Ледаўская Вольга Аляксандраўна, першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, абмяркоўвае з калектывам Дзяржархіва Віцебскай вобласці актуальныя пытанні работы архіваў рэспублікі.
7. У чытальнай зале Дзяржархіва Віцебскай вобласці ў час сустрэчы калектыву архіва з першым намеснікам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ледаўская Вольгай Аляксандраўнай