Прэзентацыя банернай выставы «Без тэрміну даўнасці. Беларусь» на ваенна-патрыятычным мерапрыемстве «Лінія памяці. Код вайны»

19 сакавіка 2024 г. у спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў паказ ваенна-патрыятычнага праекта «Лінія памяці. Код вайны» для старшакласнікаў Брэсцкай вобласці. Сярод пачэсных гасцей прысутнічалі Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В. Петрышэнка, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М. Маркевіч і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Іванец.

Перад пачаткам мерапрыемства навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Т.М. Агеенка правяла для гасцей экскурсію па банернай выставе «Без тэрміну даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

Навуковы супрацоўнік аддзела публікацый НАРБ Т.М. Агеенка праводзіць экскурсію па выставе