Сустрэча калектыву БДАКФФД з урачом-валеолагам Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы

18 сакавіка 2024 года для работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў была праведзена лекцыя ўрача-валеолага Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы Дар’і Сяргееўны Яфімовіч аб наркатычнай залежнасці. Работнікі архіва даведаліся аб відах наркатычных прэпаратаў, правілах і практыцы іх выкарыстанні ў медыцынскіх мэтах, аб механізме ўзнікнення наркатычнай залежнасці і некаторых паводніцкіх прыкметах, якія сведчаць аб ужыванні чалавекам наркатычных сродкаў.

Адмысловая ўвага была нададзена праблеме распаўсюджвання электронных цыгарэт (вейпаў) сярод школьнікаў, якія, не валодаючы наркатычным уздзеяннем, тым не менш уяўляюць вялікую пагрозу здароўю падлеткаў, якія з’яўляюцца іх асноўнымі спажыўцамі. Абапіраючыся на вопыт зносін са школьнікамі, Дар’я Сяргееўна адзначыла псіхалагічныя прычыны, якія прымушаюць школьнікаў ужываць вейпы, і звязала іх з залежнасцю падлеткаў ад моды і меркавання сяброў. Улічваючы свабоднае распаўсюджванне электронных цыгарэт у продажы, лектар заклікала звяртаць увагу на неабходнасць удзелу бацькоў у выхаваўча-тлумачальнай рабоце са школьнікамі адносна небяспекі ўжывання электронных цыгарэт. Напрыканцы сустрэчы Дар’я Сяргееўна Яфімовіч адказала на пытанні работнікаў БДАКФФД і пажадала ўсім здароўя і дабрабыту.

 

Падчас лекцыі ўрача-валеолага Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы Дар’і Сяргееўны Яфімавіч у кіназале ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»