Візіт прадстаўнікоў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ ім. Янкі Купалы ў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін С.У. Амелька і загадчык кафедры журналістыкі І.І. Мінчук наведалі Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў. Мэтай паездкі стаў збор матэрыялу для выканання заданняў у рамках міждысцыплінарнага праекта «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі», які рэалізуецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па ініцыятыве і пры падтрымцы Пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Сабраны матэрыял будзе выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі дакументальнага фільма аб генацыдзе беларускага народа і выставы, прысвечанай вызваленню Гродзеншчыны і тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ходзе рабочай сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў навуковым, адукацыйным, выхаваўчым напрамках, узаемадзеяння па пытаннях размеркавання студэнтаў спецыяльнасці «Гісторыя». Для гасцей архіва была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем аддзелаў, архівасховішча.

 

Дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар і загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін С.У. Амелька ў архівасховішчы