Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 2024 г.калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Моладзевы актыў архіва наведаў дыялогавую пляцоўку з удзелам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменкі, прадстаўнікоў іншых дзяржаўных органаў, студэнцкай моладзі, у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.
Для работнікаў НАРБ у метадычным кабінеце архіва быў арганізаваны сход з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства адкрылася выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У рамках мерапрыемства калектыву быў прадстаўлены Дакументальны фільм, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўных архівам кінафотафонадакументаў да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З лекцыяй «Канстытуцыйны працэс у Савецкай Беларусі» перад архівістамі выступіў кандыдат гістарычных навук В.Г.Мазец. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць работнікаў архіва і садзейнічала развіццю грамадзянскай самасвядомасці работнікаў і дасведчанасці аб гісторыі Асноўнага Закона нашай краіны.